24 Красавік 2025

Святы абавязак: на Добрушчыне актыўна добраўпарадкоўваюць месцы воінскай славы

Брацкая магіла, у якой пахавана больш за 250 байцоў Савецкай арміі, знаходзіцца на тэрыторыі грамадзянскіх могілак у Добрушы. Да гэтага святога для гараджан месца ў перадсвяточныя дні  – увага павышаная. Тут чыста, і свежыя кветкі ляжаць. Аднак пры дэталёвым аглядзе спецыялісты заўважылі: нешта трэба паправіць. Адразу ж знайшліся энтузіясты, якія вырашылі паўдельнічаць у карыснай справе.

Трое работнікаў Добрушскага фарфоравага завода знайшлі нямнога вольнага ад асноўных абавязкаў часу, каб давесці да ладу аб’екты мемарыяла. Тынкоўшчык рамонтна-будаўнічага цэха Аляксандр Лысоўскі грунтоўна заняўся абнаўленнем выгляду агароджы па перыметры тэрыторыі. Робіць гэта прафесійна і якасна.  Яго калегі тым часам тынкуюць бакавіны тумб з імёнамі загінуўшых воінаў.

– Добрую справу робім, – лічыць Аляксандр. – Гэта, у прыватнасці,  і даніна павагі майму дзядулі Адаму Дубраўцаву.  Ганаруся, што мой продак прайшоў не адну вайну, героем вярнуўся з Вялікай Айчыннай, а потым доўгі час працаваў у сельскай гаспадарцы нашага раёна. Усё дзеля таго, каб нашчадкі жылі ў міры і шчасці.

Крыніца