Добрушскі раён

Добрушскі раён утвораны ў снежні 1926 года

Раён размешчаны на паўднёвым усходзе Беларусі, у межах Гомельскага Палесся, на мяжы трох дзяржаў. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гараднянскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Плошча раёна складае 145 272 га.

Насельніцтва складае 35 606 чалавек, з іх 18 208 чалавек пражывае ў горадзе Добрушы, сельскага - 17398

Тэрыторыя раёна падзелена на 13 сельскіх Саветаў. У склад якіх уваходзяць 82 населеных пунктаў, у тым ліку горад Добруш ігарадскі пасёлак Церахоўка.

Раён аграрна-індустрыяльны. Найбольш развітыя галіны прамысловасці-папяровая, лёгкая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.